2022 год у нашай краіне аб'яўлены Годам гістарычнай памяці. Самі паняцці "памяць", "гісторыя Айчыны" - надзвычай гаваркія і нават святыя для кожнага сумленнага чалавека. Нездарма ў апошні час у нашай краіне вялікая ўвага надаецца патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення. І нават у наш складаны час, калі ў "дэмакратычнай" Еўропе руйнуюцца помнікі Другой сусветнай вайны, у Беларусі ўзводзяцца новыя абеліскі, мемарыялы, рэстаўрыруюцца старыя помнікі, вядзецца актыўная пошукавая дзейнасць. Скажу больш: калі ты не цэніш гісторыю свайго народа, то і паняцці "малая радзіма", "Бацькаўшчына" для цябе нешта другаснае, факультатыўнае…
Сёння ў краіне каля 9 тысяч помнікаў Вялікай Айчыннай вайны. І вельмі добра, што яны ўваходзяць ў гістарычныя маршруты і экскурсіі,з'яўляюцца святымі мясцінамі ўшанавання загінуўшых, вечным напамінам, які каштоўны мір.Сярод такіх помнікаў - мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць- герой,які з вялікім задавальненнем наведалі вучні старэйшых класаў ДУА “Сярэдняя школа №15”.Навучэнцам выпала яскравая магчымасць яшчэ раз дакрануцца да гістарычнага мінулага нашай краіны,пачуць рэха Вялікай Айчыннай вайны,якое адгукнулася болем і смуткам у дзіцячых сэрцах.Рабяты не толькі пазнаёміліся з гісторыяй стварэння мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць –герой” , з яе асноўнымі скульптурнымі кампазіцыямі,але і сталі непасрэднымі ўдзельнікамі літаратурна-гістарычнай экскурсіі.На працягу экскурсіі асабіста вучнямі цытаваліся раздзелы з паэмы Васіля Жуковіча “Брэсцкая крэпасць гаворыць”.Быццам жывыя сведкі вайны паўсталі манументы...Таксама прагучалі вершы Петруся Броўкі і Авяр’яна Дзеружынскага,прысвечаныя трагічным старонкам абароны Брэсцкай крэпасці.
#годгістарычнайпамяці #сш15 #брестскаякрепость #помнимгордимся #брсм
раскрыть » / « свернуть