Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары са мной па-беларуску.
Яўгенія Янішчыц
Пад гэтым дэвізам у ДУА “ Сярэдняя школа №15 г. Баранавічы” 21 лютага прайшла інтэлектуальная гульня “Размаўляем па-беларуску”(для вучняў 8-9 класаў),прысвечаная Дню роднай мовы. У цэнтры ўвагі - спаборніцтва дзвюх каманд у веданні беларускай мовы і культуры. Асноўная мэта гульні - адрадзіць цікавасць да роднага слова.
Цешыла і радавала тое, што вучні прынялі актыўны ўдзел.Уладарна гучала роднае, Ласкавае, самабытнае, беларускае слова.
На гульню была запрошана паэт, член Саюза пісьменнікаў Раманчук Раіса Міхайлаўна, якая чытала свае ўласныя вершы, прысвечаныя роднай мове і нашаму краю.