Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

17.03.2023

Літаратурна-музычная імпрэза "Мы з імі выходзім заўжды на дарогу..."

Настаўнікі ВМА беларускай мовы і літаратуры падрыхтавалі і правялі літаратурна-музычную імпрэзу "Мы з імі выходзім заўжды на дарогу..." па паэтычнай творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа (140-годдзе адзначалася ў 2022 г.) з мэтай прывіць цікавасць вучняў да беларускай мовы і літаратуры, а таксама спрыяць абуджэнню гістарычнай памяці і нацыянальнай свядомасці. Вучні школы чыталі вершы беларускіх класікаў, падрыхтавалі інсцэніроўку "Явар і каліна",спявалі, танцавалі. Цёплая атмасфера і зацікаўленасць прысутных спрыяла абуджэнню ў нашчадкаў нацыянальнай годнасці, выхаванню патрыятызму да Радзімы і яе народа.На мерапрыемства быў запрошаны паэт Юрась Мазалевіч,які з’яўляецца членам МАПП,літаратурнага аб'яднання "Купальскія зоры",аўтарам шматлікіх вершаў. Яго хвалюе лёс роднай мовы і яе будучыня.Вершы Юрася Мазалевіча далучылі вучняў да вечных крыніц духоўнасці і чалавечнасці.
Дзякуючы гэтаму мерапрыемству,дзеці ўсвядомілі важныя ісціны:ім трэба ведаць родную мову,шанаваць подзвігі продкаў, не пагарджаць сваім мінулым, а быць вартымі яго!

Разделы сайта