Акцыя"Жывая памяць:героі, якія заўсёды з намі". Да акцыі далучаецца настаўнік беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы 15 Грушэўская Наталля Іванаўна разам са сваёй унучкай Грушэўскай Ясеніяй Яўгеньеўнай.
Мой дзядуля, Балабановіч Павел Васільевіч , нарадзіўся 12 ліпеня 1905 у вёсцы Сіняўская Слабада Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. У 1940 годзе ажаніўся з Ганчар Надзеяй Канстанцінаўнай-маёй бабуляй. У 1942 годзе Надзея , як і тысячы другіх жанчын, праводзіла на фронт мужа. Цяжкія дарогі вайны прайшоў Павел Васільевіч. Бітва на Курскай дузе, дзе ён атрымаў медаль "За адвагу", і сотні кіламетраў франтавых дарог. Да канца свайго жыцця Надзея берагла пісьмо, у якім напісана:"Дарагая Надзейка, пішы мне часцей, прашу цябе. Пакладзі мне ў канверт паперу, на якой адбіты контуры ручак маіх дачушак... Я пакуль што яшчэ жывы, але, сама ведаеш, франтавое жыццё:цяпер пішу пісьмо, а праз хвіліну мяне можа і не быць". А пасля пісьмы не сталі прыходзіць. На запыт ваенкамата прыйшоў адказ-без вестак прапаўшы. Амаль год не прыходзілі пісьмы. І вось нарэшце з далёкага нямецкага краю прыйшло пісьмо. Аказалася, што ў баях пад Курскам дзядуля быў цяжка паранены.
Сваю вясну Перамогі ён сустрэў у Берліне . З Перамогай, з баявымі ўзнагародамі вярнуўся дадому.
Ужо 43 гады няма дарагога мне чалавека-майго дзядулі Паўла Васільевіча. Я ўпэўнена , што мае дарослыя сыны і маленькая ўнучка захаваюць памяць пра Паўла Васільевіча як героя, жыццё якога стане ўзорам для ўсіх будучых пакаленняў нашага роду.Герой нашай сям'і заўсёды з намі!
раскрыть » / « свернуть